Сайт адрасаваны ўсім, каму цікава ведаць, чым жыве наша ўстанова адукацыі. Ён створаны для Вас, паважаныя Вучні і Настаўнікі, паважаныя Бацькі, проста Госці сайту.
Няма двух аднолькавых школ, як няма двух аднолькавых людзей. Кожная школа нараджаецца і жыве ў сваім часе. Кожная па - свойму ўнікальная. Што тычыцца нашай школы, то сакрэт просты - тут працуюць цудоўныя настаўнікі, якія любяць дзяцей і сваю прафесію. Тут з'яднаная адміністрацыйная каманда, працаздольны, творчы вучнёўскі калектыў, які валодае вялікім патэнцыялам.
Старонкі нашага школьнага сайту заўсёды адкрытыя для Вас! Нам неабыякава Ваша меркаванне аб школе і аб сайце. Пакідайце Вашы водгукі і пажаданні. Мы пастараемся прыслухацца да цікавых прапаноў і заўваг.