Архив новостей - Верховичская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2018

Дзень роднай мовы.

     Не пакідайце ж мовы роднай…
     Ужо не першы год у нашай краіне 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Да святкавання гэтага дня ў кожнай кропцы Беларусі рыхтуюцца вельмі старанна і адказна. Не стаў выключэннем і калектыў Вярховіцкай сярэдняй школы, які разам з дзецьмі змог арганізаваць сапраўднае свята роднай, беларускай мовы. Яна гучала на калідоры і ў классах, дзеці спявалі беларускамоўныя песні, спрабавалі, хаця б у гэты адзіны дзень, размаўляць толькі па-беларуску. Безумоўна, не ва ўсіх атрымоўвалася размаўляць на чыстай беларускай мове, але жаданне дзяцей і дарослых гаварыць і чуць родную мову не можа не выклікаць захапленне. Святочны дзень завяршыўся невялікім канцэртам. Пасля чаго дзеці запрсалілі ўсіх прысутных на пачастунак, які рыхтавалі разам са сваімі бацькамі, каб пачаставаць адзін аднаго смачнымі беларускімі нацыянальнымі стравамі. Канешне, не абыйшлося без дранікаў. А галоўнае, усе атрымалі пазітыўны зарад энергіі.