Мэта, задачы, структура кіравання - Верховичская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэта, задачы, структура кіравання

Місія

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Вярхавіцкая сярэдняя школа" Камянецкага раёна прызначана для рознабаковага развіцця навучэнцаў, фарміравання ключавых кампетэнцый, неабходных для прадаўжэння адукацыі, для фізічнага развіцця, умацавання і захавання здароўя, для авалодання асновамі мабільнасці, сацыяльнай актыўнасці, канкурэнтаздольнасці, уменнем адаптавацца ў соцыуме на аснове засваення імі абавязковага мінімуму зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

Мэта 

Стварэнне адаптыўнай педагагічнай сістэмы, якая максімальна спрыяе ўсебаковаму развіццю ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу; забеспячэнню ўмоў станаўлення творчай і сацыяльнай адоранасці вучняў з улікам індывідуальных (узроставых, фізіялагічных, псіхалагічных, інтэлектуальных і інш.) асаблівасцей, адукацыйных патрэб, магчымасцей і схільнасцей.

Задачы 

  1. фарміраваць фізічна здаровую асобу: папярэдзіць перагрузкі вучняў у навучальным працэсе; аптымальна арганізаваць навучальны дзень і тыдзень з улікам санітарна-гігіенічных норм і ўзроставых асаблівасцей дзяцей; прыцягнуць вучняў да заняткаў у спартыўных секцыях, стварыць групы здароўя для аслабленых дзяцей;
  2. развіць творчыя здольнасці вучняў: выявіць узровень развіцця творчых здольнасцей дзяцей з мэтай удасканалення праграм па прадметах; стварыць творчую атмасферу ў школе шляхам арганізацыі аб'яднанняў па інтарэсах, факультатываў, правядзення прадметных тыдняў, алімпіяд, прыцягнуць вучняў да творчых конкурсаў па-за школай, да навукова-даследчых работ;
  3. у выхаваўчай рабоце стварыць сістэму выхаваўчай работы з мэтай фарміравання згуртаванага калектыву; удасканальваць сістэму работы класных кіраўнікоў; удасканаліць работу органаў вучнёўскага самакіравання, дзіцячых грамадскіх арганізацый; сфарміраваць і замацаваць традыцыі школы; узмацніць выхаваўчы патэнцыял урокаў;
  4. фарміраваць творча працуючы калектыў настаўнікаў; забяспечыць аптымальную нагрузку настаўнікаў; арганізаваць асваенне сучасных адукацыйных тэхналогій і дыягностыкі якасці навучання; арганізаваць публікацыі творчых прац настаўнікаў; правесці семінары па абмене вопытам; стымуляваць творчасць настаўнікаў;
  5. пашырыць выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, якія садзейнічаюць фарміраванню практычных уменняў і навыкаў аналізу інфармацыі, самаадукацыі;
  6. удасканальваць сістэму кіравання школай.