Архив новостей - Верховичская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.03.2017

Кніга ў маім жыцці - 500-ГОДДЗЮ БЕЛАРУСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ

Установа адукацыі

“БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А.С. ПУШКІНА”

 Філалагічны факультэт

Кафедра беларускага літаратуразнаўства

 ЗАПРАШАЮЦЬ СТУДЭНТАЎ І ШКОЛЬНІКАЎ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У

 адкрытым конкурсе навуковых прац

“Кніга ў маім жыцці”,  прысвечаныМ 

500-годдзю беларускага кнігадрукавання

 

Месца правядзення: філалагічны факультэт (Навукова-асветны цэнтр імя У.А. Калесніка (аўд. 315, вуч. корпус № 2)).

Дата правядзення: 13 красавіка 2017 г.

Час: 13.00.

 

Парадак накіравання прац на конкурс

  1. Матэрыялы падаюцца ў электронным варыянце і накіроўваюцца на адрас кафедры беларускага літаратуразнаўства:bellit@brsu.brest.by. У радку “Тэма” пісьма ўказваюцца прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка конкурсу.
  2. Да перасылаемых матэрыялаў неабходна прыкласці лісток удзельніка, запоўнены па форме (прыкладаецца).
  3. Апошні тэрмін прыёму прац 10 красавіка 2017 г.

 

Патрабаванні да навуковай працы

  1. Праца павінна адпавядаць заяўленай тэме.
  2. Даследаванне павінна насіць самастойны характар.
  3. Праца не павінна перавышаць 10-ці старонак фармата А 4, шрыфт Times New Roman, кегль 14.

 

УЗНАГАРОДЖВАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ КОНКУРСУ

Пераможцы будуць запрошаны на ўзнагароджванне, якое адбудзецца 13 красавіка 2017 г. у Навукова-асветным цэнтры імя У.А. Калесніка (аўд. 315, вуч. корпус № 2)) у 13.00. Інфармацыя пераможцам будзе накіравана па электроннай пошце 11 красавіка 2017 г.

 КАНТАКТЫ

         Электронны адрас кафедры беларускага літаратуразнаўства: bellit@brsu.brest.by. Тэлефон кафедры: 21-64-22.